Беларуская Служба

Цэны на збожжавыя ў Польшчы выраслі на 20-35 працэнтаў, на гэта ўплываюць і санкцыі супраць Беларусі і Расіі

22.04.2022 15:15
На гэта ўплываюць і санкцыі супраць Беларусі, якая з'яўляецца шостым у свеце пастаўшчыком калійных угнаенняў.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Shyrochenko Aleksandr

Сярэднія ўнутраныя закупачныя цэны на асноўныя збожжавыя пасля пачатку вайны ва Украіне выраслі на 20-35%, паведамляецца ў справаздачы Bank Pekao. Паводле ацэнак банкаўскіх аналітыкаў, павелічэнне ўнутранага попыту на збожжа прадукцыю дазволіць захаваць высокія цэны на збожжа ў бліжэйшыя месяцы.

Як нагадаў банк у справаздачы, Расія і Украіна зʼяўляюцца важнымі сусветнымі экспарцёрамі збожжа, алейных культур і кармавой сыравіны. Разам на іх долю прыпадае каля 3/4 сусветнага экспарту сланечнікавага алею, амаль 30 % пшаніцы і ячменю, больш за 20 % жмыху, 15 % кукурузы і больш за 10 % насення рапсу. Акрамя таго, Расія зʼяўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам угнаенняў, а Беларусь па гэтым паказчыку займае 6-е месца – разам на абедзве краіны прыпадае амаль 20 працэнтаў сусветнага экспарту.

На думку аўтараў дакладу, вайна ва Украіне негатыўна адабʼецца на сусветных пастаўках расліннай прадукцыі. Таксама было адзначана, што адразу пасля пачатку вайны прагнозы сусветных экспартных паставак збожжавых і алейных культур у сезоне 2021/22 былі скарэктаваныя на 2-5% у бок памяншэння.

«Што да наступнага сезону, то Міністэрства сельскай гаспадаркі Украіны ўжо абвясціла, што пасяўныя плошчы будуць на 20-30 працэнтаў меншыя, чым у мінулым годзе. Сёлетняя вытворчасць пшаніцы ва Украіне ўпадзе на 13 %», – адзначаюць аналітыкі Pekao.

Яны звярнулі ўвагу на тое, што пачатак вайны прывёў да рэзкага росту сусветных цэн на большасць збожжавых і некаторыя алейныя культуры (рапс, сланечнік). «Сярэднія сусветныя экспартныя цэны на гэтыя расліны ў сакавіку выраслі прыкладна на 20 працэнтаў у месяц, а каціроўкі кантрактаў на біржах Еўропы і ЗША выраслі на 30-45 працэнтаў за першыя 3 тыдні ад пачатку ваенных дзеянняў», – паведамілі аналітыкі Pekao.

Як яны адзначылі, Еўрасаюз самадастатковы ў вытворчасці большасці збожжавых, застаючыся чыстым экспарцёрам. Выключэнне тут складаюць кукуруза і алейныя культуры, дзе дэфіцыт імпартуецца. У іншых выпадках роля імпарту з-за межаў ЕС (і асабліва з басейна Чорнага мора) малая, і таму прамы ўплыў вайны абмежаваны. Аднак глабальныя балансы маюць ключавое значэнне.

«Прагнозы Еўракамісіі прадугледжваюць, што з-за зніжэння паставак з краін, якія пацярпелі ад вайны, і росту сусветных цэн, экспарт збожжа ў ЕС у сезоне 2022/23 г. павялічыцца на 40% г/г, а іх даступнасць на унутраны рынак будзе ніжэйшы, чым у папярэднім сезоне. Цэны на тавары ў ЕС складваюцца па такім сцэнары, пры гэтым рост кантрактных цэн пасля пачатку вайны перавышае 30%». – сказалі яны.

У дакладзе адзначаецца, што Польшча таксама зʼяўляецца самадастатковай краінай, калі размова ідзе пра вытворчасць збожжа. «Аднак сітуацыя на сусветным рынку і цэны, прапанаваныя польскім экспарцёрам, аказваюць моцны ўплыў на ўнутраную прапанову», – пішуць аўтары выдання.

На думку аўтараў дакладу, вайна таксама выліваецца ў рост сабекошту сельскагаспадарчай вытворчасці праз цэны на ўгнаенні (патэнцыйнае зніжэнне экспартных паставак з Расіі і Беларусі, але і рост цэн на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці), паліва і энергію.

На іх думку, будучыня мае моцную нявызначанасць з-за шэрагу фактараў, такіх, як ход вайны,  умовы надворʼя.

Паводле IAR / вх