Беларуская Служба

Кампанія PGNiG забяспечыла Польшчы шматгадовыя пастаўкі ЗПГ з ЗША

17.05.2022 13:01
Пагадненне прадугледжвае падпісанне дагавора тэрмінам на 20 гадоў.
- PGNiG S.A.   ()    Sempra Infrastructure
Віцэ-старшыня PGNiG S.A. Пшэмыслаў Вацлаўскі (злева) і старшыня праўлення Sempra Infrastructure Дэн БрулетPAP/Marcin Bielecki

Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) заключыла з кампаніяй Sempra Infrastructure дамову, якая вызначае ўмовы будучага кантракту на куплю-продаж звадкаванага газу з ЗША. Газ будзе паступаць у Польшчу з двух тэрміналаў у Мексіканскім заліве, між іншым, праз планаваны плаваючы рэгазіфікацыйны тэрмінал у Гданскім заліве. Пагадненне прадугледжвае падпісанне дагавора тэрмінам на 20 гадоў.

Віцэ-старшыня кампаніі PGNiG Пшэмыслаў Вацлаўскі(Przemysław Wacławski), паведаміў, што кантракт будзе рэалізаваны з 2027 года:

- Калі гаворка ідзе пра аб’ёмы, то 3 мільёны тон звадкаванага прыроднага газу ў год, гэта каля 4 мільярдаў кубаметраў пасля рэгазіфікацыі. Зараз гэта складае каля 25% сённяшняга спажывання ў Польшчы. Кантракт вельмі важны, як для будучыні кампаніі, так і Польшчы.

Падпісаная дамова адкрывае шлях да перамоваў аб дэталёвых умовах кантракту, які гарантуе, што PGNiG атрымае звадкаваны прыродны газ ад надзейнага партнёра.

Агулам PGNiG заключыў доўгатэрміновыя кантракты на пастаўкі амерыканскага звадкаванага газу аб'ёмам у 7 мільёнаў тон у год, што складае больш за дзевяць мільярдаў кубаметраў пасля рэгазіфікацыі. Пагадненні прадугледжваюць значнае павелічэнне паставак з ЗША з 2023 года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

«Грамадзянская  платформа» у 2011 годзе дапусціла  расійскія фірмы да прыватызацыі канцэрну Lotos

16.05.2022 14:33
Еўрадэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Зьбігнеў Кузьмюк сказаў, што грамадскі супраціў стрымаў урад Дональда Туска ад продажу канцэрну Lotos расяянам у 2011 годзе.