Беларуская Служба

У Кельцах праходзіць выстава абароннай прамысловасці

06.09.2022 09:07
Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічае некалькі сотняў экспанентаў з 30 краін.
У Кельцах праходзіць буйная выстава абароннай прамысловасціPAP/Wojtek Jargiło

У Кельцах ужо 30-ы раз праходзіць выстава абароннай прамысловасці, у якой сёлета ўдзельнічае некалькі сотняў экспанентаў з 30 краін. Учора, напярэдадні афіцыйнага адкрыцця, выставу наведалі прэзідэнт Анджэй Дуда і віцэ-прэм’ер, міністр абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak).

Сёння кіраўнік Мінабароны падпіша новыя кантракты на ўзбраенне польскай арміі. Усе дамовы будуць заключаныя паміж Агенцтвам узбраенняў і прадпрыемствамі Польскага ваенна-прамысловага комплексу. Гаворка ідзе, між іншым, пра набыццё транспартных сродкаў аховы, сістэм камунікацыі і сотняў цеплавізійных прыцэлаў і бінокляў:

- Гэта вельмі важнае, што мы паслядоўна пашыраем абароназдольнасці Польшчы, як шляхам пашырэння складу арміі, так і закупак сучаснай ваеннай тэхнікі.

Учора міністр Марыюш Блашчак падпісаў кантракт на пастаўку амаль 50 самаходных гаўбіц «Краб» разам з машынамі суправаджэння.

Кірмаш абароннай прамысловасці ў Кельцах працягнецца да пятніцы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Кельцах праходзіць трэцяя па значнасці ў Еўропе выстава абароннай прамысловасці (ФОТА)

05.09.2022 13:53
У ёй прымаюць удзел 613 экспанентаў з 30 краін, якія прадстаўляюць рашэнні ў галіне збройнай тэхнікі.