Беларуская Служба

Індэкс PMI для польскай прамысловасці ў лістападзе склаў 43,4 пункта

06.12.2022 08:02
Агульны вобраз прамысловага сектара на падставе індэксу PMI – адмоўны, кажа эканамістка Уршуля Крыньска.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.AbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лістападзе паказчык фінансавай дзейнасці (Purchasing Managers' Index, PMI) для польскай прамысловасці склаў 43,4 пункта, то бок у параўнанні да кастрычніка вырас на 1,4 пункта, вынікае з аналізу S&P Global.

Нагадваем, калі згаданы паказчык перавышае 50 пунктаў, то гэта значыць, што кампаніі плануюць пашырэнне, а калі ён упадае ніжэй 50 пунктаў – што кампаніі будуць скарачаць сваю эканамічную актыўнасць.

Эканамістка PKO BP Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) заявіла, што паказчык вырас у лістападзе мацней, чым чакалася, але ён усё яшчэ знаходзіцца на ўзроўні, які паказвае на відавочнае зніжэнне актыўнасці ў вытворчым сектары:

- Кампаніі змагаюцца з падзеннем попыту, як краёвая, так і замежнага. Гэта звязанае з эканамічным запаволеннем у свеце. Вынікам гэтая з’яўляюцца меншыя заказы, скарачэнне вытворчасці і працаўладкавання. Агульны вобраз прамысловага сектара на падставе індэксу PMI – вельмі адмоўны.

Эканамістка дадала, што не ў поўнай меры гэта адлюстроўваецца ў афіцыйныя звестках Галоўнага статыстычнага ўпраўлення

Нагадваем, паказчык PMI вызначаецца на падставе апытанняў, праведзеных сярод кіраўніцтва кампаніяў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Толькі да заўтра можна падаваць заявы на льготныя цэны на электраэнергію

29.11.2022 13:13
Законам уведзеныя гарантаваныя максімальныя цэны на энерганосьбіты.

У Польшчы беспрацоўе на ўзроўні 5,1%

29.11.2022 14:56
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец кастрычніка склала 796 тысяч чалавек