73-гадовы французскі бізнесовец Бэрнар Арно, генеральны дырэктар кампаніі LVMH, якой належыць брэнд Louis Vuitton, узначаліў рэйтынг мільярдэраў Bloomberg (Bloomberg Billionaires Index). Ілан Маск, кіраўнік кампаній Tesla, SpaceX і Twitter, страціў першае месца ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету, піша партал money.pl
Канцэрн LVMH (Louis Vuitton Moet Hennessy), якім кіруе Бэрнар Арно, зʼяўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў прадметаў раскошы, уключаючы спіртныя напоі, касметыку, ювелірныя вырабы і адзенне.
Згодна з індэксам мільярдэраў Bloomberg, Арно-старэйшы цяпер мае чысты прыбытак больш за 172 мільярды долараў, што робіць яго самым багатым чалавекам у свеце. Маёмасць Ілана Маска складае 161 мільярд долараў. Трэці ў спісе – мільярдэр з Індыі Гаўтам Адані ($125 млрд) апярэдзіў Біла Гейтса, сузаснавальніка Microsoft ($116 млрд).
Дагэтуль у рэйтынгу найбагацейшых людзей свету роўна ішлі мільярдэры Ілан Маск і Бэрнар Арно. Маск страціў першае месца з-за рэзкага падзення цэны яго акцый Tesla. Набыццё Twitter таксама аказалася для яго нявыгадным у фінансавым плане.
яс