Беларуская Служба

Алжыр б'е рэкорды па экспарце газу

19.12.2022 09:31
Абʼём газу, прададзенага Алжырам з пачатку 2022 года, склаў 56 мільярдаў кубаметраў.
URE: cena gazu dla odbiorców uprawnionych zamrożona została na poziomie z 2022 r., tj. 200,17 złMWh.
URE: cena gazu dla odbiorców uprawnionych zamrożona została na poziomie z 2022 r., tj. 200,17 zł/MWh.Shutterstock/Galica Borisz

Кіраўнік дэпартаменту развіцця міністэрства энергетыкі Алжыра Мілуд Мʼяллад паведаміў, што абʼём газу, прададзенага з пачатку 2022 года, склаў 56 мільярдаў кубаметраў. Такога выніку ў гісторыі гэтай краіны Магрыбу не было ніколі, пішуць на польскім партале energetyka24.com.

На гэтым газавыя рэкорды Алжыра не скончыліся. Прэзідэнт Абдельмаджыд Тэбун нядаўна абвясціў, што штогадовая ўнутраная здабыча прыроднага газу складае каля 102 мільярдаў кубаметраў.

Міністр энергетыкі і горназдабыўчай прамысловасці Мухамед Аркаб паведаміў, што чаканы даход Алжыра ад экспарту газу да канца 2022 года складзе больш за 50 мільярдаў долараў, гэта значыць удвая больш, чым у мінулым годзе. Амбіцыйныя планы ўрада прадугледжваюць экспарт да 100 мільярдаў кубаметраў газу ў 2023 годзе.

Алжыр уваходзіць у топ-10 вытворцаў газу ў свеце. Дзяржаўная горназдабыўчая кампанія Sonatrach зʼяўляецца адным з асноўных гульцоў на афрыканскім рынку. Газ з Алжыра пастаўляецца ў Еўропу па газаправодах Medgaz і TransMed.

Прапускная здольнасць газаправода Medgaz у Іспанію складае 8 млрд кубаметраў у год, але зараз вядуцца работы па павелічэнні магутнасці да 10,5 млрд кубаметраў. TransMed перакачвае 33 млрд куб. метраў  газу ў Туніс і Італію.

эж