Чарговы вытворца электрамабіляў разглядае Люблін як патэнцыйнае месца для новага завода. Гэта Evum Motors з Баварыі, вытворца невялікіх электрычных камерцыйных аўтамабіляў. Аркадзіюш Мяткевіч, вядомы менеджар у аўтамабільнай прамысловасці, у верасні гэтага года падпісаў кантракт з баварскай кампаніяй Evum Motors. Ён прадстаўляе гэтую марку ў 13 ваяводствах Польшчы. Таксама плануецца пабудаваць у Польшчы завод па вытворчасці электрамабіляў.
«Люблін з'яўляецца сурʼёзным кандыдатам на месца для гэтай інвестыцыі. Я вяду перамовы з гарадскімі ўладамі. Клімат спрыяльны», – кажа Аркадзіюш Мяткевіч.
Сярод пераваг Любліна называюць дасведчаны тэхнічны персанал – добрых спецыялістаў рыхтуе Люблінскі тэхналагічны ўніверсітэт. Калі гэтыя планы ажыццявяцца, завод будзе пабудаваны ў асаблівай эканамічнай зоне ў Любліне.
Электрамабіль Evum Evum – невялікі камерцыйны аўтамабіль вагой да 2600 кілаграмаў. Аўтамабіль электрычны і мае поўны прывад. Ён можа «бегаць» на хуткасці да 70 км/г, бярэ на сябе да 1200 кілаграмаў грузу і мае запас ходу да 100 км, які можна павялічыць да 200 км, усталяваўшы акумулятары большай ёмістасці.
Аркадзіюш Мяткевіч шмат гадоў працуе ў мотапрамысловым комплексе. Кіраваў польскай сеткай SEAT, Jaguar і Land Rover, кароткі час быў кіраўніком Ursus, гэта кампанія, якая робіць сельскагаспадарчую тэхніку.
– Пасля Ursus я хацеў запусціць у Любліне стартап па вытворчасці электробусаў. На жаль, успышка пандэміі перашкодзіла гэтым планам – кажа Аркадзіюш Мянткевіч.
Люблін становіцца польскай сталіцай «зялёнага» аўтамабілебудавання. У ліпені наступнага году ў Свідніцкай зоне эканамічнай дзейнасці павінна адкрыцца фабрыка NESOBus, гэта вытворца вадародных аўтобусаў. Інвестар – кансорцыум Polsat Plus Group і ZE PAK. Інвестыцыйны праект рэалізуе кампанія Mostostal Puławy, піша dziennikwschodni.pl.
вх