Беларуская Служба

Эканамісты прагназуюць запаволенне ў прамысловай вытворчасці ў Польшчы

27.12.2022 08:50
У лістападзе прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 4,6 працэнта ў параўнанні з мінулым годам.
.
Праца. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

На 4,6 працэнта вырасла ў лістападзе прададзеная прамысловая вытворчасць у Польшчы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Марцін Ключнік(Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута лічыць, што гэты вынік і так лепшы за папярэднія прагнозы рынку:

- Гэта сведчыць пра абмежаванае запаволенне ў польскай эканоміцы. Станоўчыя вынікі фіксуем у машынабудаванні, электратэхнічнай і аўтамабільнай прамысловасці. Найбольш выразны спад вытворчасці быў зафіксаваны ў вытворчасці металаў і хімічных рэчываў. Агулам вытворчасць вырасла ў 19 з 34 галінаў прамысловасці. Гэта на 11 галінаў менш, чым паўгода раней. Цягам бліжэйшых месяцаў нас чакае запаволенне ў чарговых галінах. Мы прагназуем, што ў першым квартале будучага года прамысловая вытворчасць будзе меншая, чым у 2022 годзе.

Марцін Ключнік дадаў, што гэта будзе вынікам паслаблення ўнутранай эканамічнай сітуацыі, у тым ліку павышэння працэнтных ставак:

- Пагаршэння сітуацыі могуць спадзявацца таксама экспарцёры. Ужо цяпер прамысловыя кампаніі заяўляюць пра значнае скарачэнне новых заказаў. Еўрапейскі цэнтральны банк прагназуе, што ў будучым годзе ВУП у еўразоне вырасце на 1,5 працэнта. Такія вынікі азначаюць слабыя перспектывы для польскай вытворчасці ў бліжэйшыя кварталы.

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у параўнанні з кастрычнікам прамысловая вытворчасць у Польшчы павялічылася на 2,9 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы ўтрымліваецца рэкордна нізкае беспрацоўе

27.12.2022 07:50
Эканамісты не бяруць пад увагу рашучага росту беспрацоўя ў Польшчы ў бліжэйшым часе.