За апошні тыдзень сярэдні кошт паездак з вылетам з 31 ліпеня па 6 жніўня 2023 года знізіўся на 36 злотых, гаворыцца ў апошняй справаздачы Інстытута даследаванняў турыстычнага рынку* Traveldata.
Найбольшы рост цэнаў на туры Traveldata зноў зафіксавала ў выпадку летняй паездкі ў Партугалію – на 1493 злотых. Значны рост адбыўся таксама ў выпадку Сіная і Сардзініі – на 1274 злотых і 1262 злотых. «Як і практычна ўсю другую палову мінулага летняга сезону, ні па адным з напрамкаў маніторынгу зніжэння коштаў на пуцёўкі не адбылося», – гаворыцца ў паведамленні.
А як змяніліся выдаткі на арганізацыю паездак за апошні год? Кампанія Traveldata параўнала два істотных элементы, якія ўплываюць на выдаткі арганізатараў, – цану на авіяпаліва і курс асноўных валют. Высветлілася, што цана авіяпаліва на мінулым тыдні складала 4,23 злотых/літр і была на 39,6% вышэй, чым годам раней (3,03 злотых/літр).
Што да адносінаў злотага да долара і еўра, то на мінулым тыдні ён зноў аслабеў, гэтым разам на 1,9 адсотка.
Сярод пяці найважнейшых напрамкаў у параўнанні з мінулым годам больш за ўсё падаражэў адпачынак на Канарскіх астравах, у Егіпце і Турцыі – адпаведна на 1107, 1047 і 1027 злотых. У меншай ступені – на 967 злотых – падаражэлі пуцёўкі ў Грэцыю. Менш за ўсё падаражэў адпачынак у Балгарыі – на 796 злотых у гадавым вылічэнні, паведамляе Traveldata. Сярод іншых, менш папулярных кірункаў, менш за ўсё даражэла Албанія – на 580 злотых, піша Rzeczpospolita.
вх