Беларуская Служба

Газавоз групы Orlen рыхтуецца да першага рэйсу

29.12.2022 15:51
Газавоз «Лех Качыньскі» зʼяўляецца першым з васьмі караблёў, замоўленых PKN Orlen.
  PKN Orlen
Газавоз PKN Orlen «Гражына Гэнсіцка»Foto: PKN Orlen

Як паведамляе Польскі нафтагазавы канцэрн Orlen, у цяперашні час вядзецца падрыхтоўка газавоза для перавозкі звадкаванага газу. Для гэтай мэты выкарыстоўваецца так званая астуджальная вадкасць –  мінімальная колькасць ЗПГ, а бакі карабля астуджаюцца да -130 градусаў Цэльсія, пішуць на партале energetyka24.

Экіпаж газавоза – каля 25 чалавек. Судна пабудаваны на верфі Hyundai Heavy Industries у паўднёвакарэйскім Ульсане. Газавоз мае даўжыню амаль 300 м і можа перавозіць каля 174 тыс. м куб ЗПГ, што адпавядае 100 млн куб. газу пасля рэгазіфікацыі. Уладальнікам і аператарам судна з'яўляецца нарвежская кампанія Knutsen.

Газавоз «Лех Качыньскі» зʼяўляецца першым з васьмі караблёў, замоўленых PKN Orlen. Ён паступіць у эксплуатацыю на пачатку наступнага года. Наступнае судна, «Гражына Гэнсіцка», будзе ўведзена ў строй у сярэдзіне 2023 года.

Судны будуць выкарыстоўвацца як для выканання доўгатэрміновых кантрактаў, так і для спотавых кантрактаў, дзе пакупнік нясе адказнасць за збор і транспарціроўку грузу.

эж


 

Польшча ставіць за мэту дыверсіфікацыю газу

27.05.2020 15:36
Афіцыйная Варшава хацела б да 2022 года адмовіцца ад расійскіх паставак блакітнага паліва.

Прапускная здольнасць польскага газавага тэрмінала будзе павялічаная

24.06.2020 11:03
Адпаведнае пагадненне аб пашырэнні тэрмінала імя прэзідэнта Леха Качыньскага будзе падпісанае сёння ў Варшаве.