У сярэднім за квадратны метр кватэры пакупнікі плацілі менш як па краіне, так і ў буйных гарадах Польшчы, цэны выраслі толькі ў Варшаве. Эксперты прагназуюць стабілізацыю цэнаў на рынку жылой нерухомасці ў Польшчы, піша ў сераду, 11 студзеня Puls Biznesu.
Лістапад 2022 году – гэта трэці месяц запар, калі сярэдняя цана кватэры, упісаная ў натарыяльную дамову, падае. На думку большасці экспертаў аналітычнай кампаніі Cenatorium (67%), бліжэйшыя паўгода прынясуць стабілізацыю цэнаў на жыллё. Іншыя лічаць, што цэны будуць падаць, адна іх павышэння ніхто не чакае.
Як адзначае Puls Biznesu, гэта значная змена, бо раней на працягу некалькіх месяцаў панавала меркаванне, што ў бліжэйшыя паўгода цэны на кватэры ўпадуць. Месяцам раней так лічылі 73%.
Аналагічна змяніліся і прагнозы продажаў. 58% экспертаў чакалі стабілізацыі продажаў кватэр у бліжэйшыя месяцы, а 42% – далейшага зніжэння колькасці здзелак. Месяцам раней ажно 87% чакала далейшага зніжэння, і толькі 13% стабілізацыі рынку.
Паводле старэйшага аналітыка рынку нерухомасці аналітычнай кампаніі Cenatorium Малгажаты Велноўскай, якую цытуе Puls Biznesu, попыт усё яшчэ знаходзіцца на паніжаным узроўні, што прыводзіць да росту прапановы, асабліва на другасным рынку. На першасным рынку дэвэлаперы скарачаюць колькасць новых інвестыцый, падганяючы іх пад попыт.
эж