Беларуская Служба

Зімовыя канікулы: У гатэлях шмат месцаў, браніраванне ўпала на траціну

17.01.2023 15:04
Тым, хто вырашыў забраніраваць жыллё на зімовыя канікулы ў апошні момант, ёсць з чаго выбраць. анікулы: У гатэлях шмат месцаў, браніраванне ўпала на траціну
Narciarze na stoku Kotelnicy Białczańskiej w Białce Tatrzańskiej
Narciarze na stoku Kotelnicy Białczańskiej w Białce TatrzańskiejPAP/Grzegorz Momot

Ва ўмовах зніжэння попыту гаспадары гатэляў спрабуюць прывабіць гасцей рэкламнымі прапановамі, паказвае аналіз платформаў браніравання Noclegi.pl і Nocowanie.pl.

Нягледзячы на тое, што першы этап зімовых канікулаў пачаўся ў пяці ваяводствах, варыянтаў арэнднага жытла так шмат, што яго можна забраніраваць нават за дзень да выезду, гэта ж тычыцца і самых папулярных гарналыжных курортаў.

Сярэдні кошт браніравання на аднаго чалавека за ноч складае 117 злотых. Гэта азначае, што за тыднёвае падарожжа сям'я з чатырох чалавек павінна заплаціць больш за 3000 злотых, але можна знайсці прапановы, якія дазваляюць зэканоміць да паловы гэтай сумы.

– Варта шукаць спецыяльныя прапановы. Узровень браніравання, які быў на 30 працэнтаў ніжэй, чым у мінулым годзе, падштурхнуў гаспадароў гатэляў змагацца за гасцей цэнамі, – тлумачыць Томаш Занеўскі, віцэ-дырэктар парталаў Nocowanie.pl і Noclegi.pl.

Сёлета палякі не толькі выбіраюць менш дарагія рашэнні, але і скарачаюць час знаходжання – едуць у сярэднім на чатыры-пяць дзён групамі па тры-чатыры чалавекі. Толькі пятая частка браніраванняў – гэта паездка на цэлы тыдзень.

Традыцыйна турысты аддаюць перавагу адпачываць у гарах. Больш за палову ўсіх запытаў на платформах Nocowanie.pl і Noclegi.pl тычацца абʼектаў у Малапольскім ваяводстве.  Цікава, што Закапанэ на дадзены момант не самы дарагі горад для адпачынку. Сярэдняя цана браніравання з чалавека за ноч складае 107 злотых (у мінулым годзе было 97 злотых). Больш трэба заплаціць у Карпачы (у сярэднім 118 злотых) або ў Бялцы Татранскай (141 злотых).

Яшчэ адна асаблівасць гэтага сезону – павышаная цікавасць да марскіх курортаў. Абедзве платформы браніравання фіксуюць павелічэнне колькасці запытаў на Балтыйскім узбярэжжы, піша Rzeczpospolita.

вх