Беларуская Служба

Рынак вакансій істотна зменшыўся

17.01.2023 13:35
Маштабы снежаньскага падзення колькасці прапаноў вакансій пацвярджаюць пагаршэнне сітуацыі на рынку працы.
 .
Ілюстрацыйнае фота.APChanel/Shutterstock

Арганізацыі не могуць разлічваць на вяртанне ранейшай сітуацыі на рынку працадаўцаў, піша Rzeczpospolita.

Пасля перыяду эканамічнага росту цяпер назіраецца эканамічнае змяншэнне колькасці вакансій, якое можа працягвацца прынамсі некалькі месяцаў» – гаворыць доктар Роберт Патэр з Дэпартаменту эканомікі і фінансаў UITM у Жэшаве, каментуючы абвешчаныя ў панядзелак вынікі снежаньскага Барометра вакансій (BOP), які ён рыхтуе сумесна з Упраўленнем інвестыцый і эканамічных цыклаў.

Як піша выданне, снежаньскі BOP паказаў, што запаволенне рынку найму, якое пачалося летам 2022 года з некалькіх катэгорый, было бачна ўжо ва ўсіх прафесійных групах у апошні месяц мінулага года.

«Змены барометра маніторынгу колькасці апублікаваных у інтэрнэце прапаноў працы ў снежні мінулага года ўпалі да 309,5 пункта. Гэта больш чым на 14 працэнтаў менш, чым годам раней, і мінімум з восені 2021 года»., – дадае выданне.

вх