Беларуская Служба

Што зробяць паклоннікі крыптавалюты?

21.01.2023 11:11
Некаторыя лічаць, што гэта канец крыптавалюты – не якія-небудзь часовыя цяжкасці, з якімі сутыкаецца кожны бізнес і якія павінен пераадолець, толькі канчатковы канец.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Гэта не вельмі добрыя часы для крыптавалюты, - піша Gazeta Prawna. Найбуйнейшыя з іх – біткойн і эфірыум – цяпер каштуюць удвая менш, чым у 2021 годзе. У лістападзе мінулага года біржа FTX, адна з найбуйнейшых біржаў, якія гандлююць крыптавалютамі, абвалілася.

Паводле ацэнак, кліенты FTX страцілі каля 9 мільярдаў долараў. Nекалькі іншых бізнес-прадпрыемстваў, якія займаюцца крэдытаваннем або гандлем крыптавалютамі (Core Scentific, BlockFi і Celsius Network), аб'явілі аб банкруцтве ў апошнія месяцы.

Некаторыя лічаць, што гэта канец крыптавалюты – не якія-небудзь часовыя цяжкасці, з якімі сутыкаецца кожны бізнес і якія павінен пераадолець, толькі канчатковы канец. Джон Даніэльсан, палітолаг і эканаміст з Лонданскай школы эканомікі (London School of Economics), у 2018 годзе напісаў тэкст пад назвай «Чаму крыптавалюты не маюць сэнсу?». Але ці сапраўды гэта іх канец? А што наконт вялікай групы «вернікаў» царквы крыптавалютнай рэлігіі? Як яны адрэагуюць?

Ці разбягуцца, адмовіўшыся ад мараў аб вольных, дэцэнтралізаваных і справядлівых грошах? Ці праблемы з біткойнам і іншымі будуць інтэрпрэтаваныя імі як жорсткае выпрабаванне, этап, неабходны для таго, каб адсеяць зерне ад мякіны і вывесці крыптавалюты на новы, яшчэ больш высокі ўзровень? – задаецца пытаннем Рафал Вось у выданні Gazeta Prawna.

яс