Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца змяншэнне эканамічнай іміграцыі, звязанай з вайной

04.02.2023 08:09
Працадаўцам і агенцтвам занятасці было складана кампенсаваць зніжэнне прытоку працоўных з Украіны ў 2022 годзе.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Працадаўцам і агенцтвам занятасці было складана кампенсаваць зніжэнне прытоку працоўных з Украіны ў 2022 годзе, нягледзячы на моцны рост колькасці мігрантаў з Азіі.

Летась амаль на 1,2 мільёна скарацілася агульная колькасць выдадзеных іншаземцам дазволаў на працу ў Польшчы і зарэгістраваных заяваў аб намеры працаўладкаваць працоўных мігрантаў з Усходу, сведчаць апошнія звесткі Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі (MRiPS).

У выніку колькасць зарэгістраваных дэкларацый для працоўных з Усходу летась скарацілася амаль удвая ў параўнанні з рэкордным 2021 годам – да крыху больш за мільён. Больш чым на чвэрць (да 365,5 тыс.) скарацілася і колькасць выдадзеных іншаземцам дазволаў на працу. Зменшылася і колькасць дазволаў на сезонную працу. У выніку агульная колькасць розных відаў дазволаў для замежных працоўных мігрантаў летась скарацілася да 2,2 млн супраць амаль 2,6 млн годам раней.

Газета піша, што працадаўцам прыйшлося запаўняць прабелы на рынку працы. Найбольшы лічбавы прырост зафіксаваны ў дазволах для працоўных з Індыі, якіх летась было выдадзена больш за 41,6 тысячу. Гэта амаль у тры разы больш, чым годам раней. Колькасць дазволаў на працу для мігрантаў з Узбекістана вырасла больш чым удвая (да 33,4 тыс.).

Амаль двухразовы рост назіраецца ў супрацоўнікаў з Філіпін (22,6 тыс.) і Непала (20 тыс.). Аднак рэкардсменам па тэмпах росту стаў Туркменістан: колькасць дазволаў на працу для грамадзян гэтай краіны вырасла ў 2022 годзе ажно ў 4,5 разы, амаль да 12 тысяч.

ав