Паводле звестак Польскага эканамічнага інстытута (PIE), нягледзячы на напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, за першыя 11 месяцаў 2022 года тавараабарот з Беларуссю склаў 12 мільярдаў злотых. – Летась польскі імпарт у параўнанні з 2021 годам скараціўся на чвэрць, але экспарт практычна не змяніўся – кажа Rzeczpospolita аналітык групы глабальнай эканомікі Польскага эканамічнага інстытута Ян Маркевіч.
За мінулы год некаторыя тавары Польшча прадала Беларусі ў значна большай колькасці, чым раней. Калі ў статыстычнай групе тавараў, уключаючы транспартныя сродкі, самалёты і судны, кошт паставак, адпраўленых у Беларусь, за 2021 год склаў 230,3 млн еўра, то за 11 месяцаў мінулага года ён дасягнуў ужо 294,2 млн еўра.
Асноўную долю ў экспарце займалі аўтамабілі і сельскагаспадарчая тэхніка (19%), хімічная прадукцыя (16%) і электрычныя машыны і абсталяванне (15%).
З іншага боку, у імпарце з Беларусі ў Польшчу пераважалі драўніна, вырабы з яе і вугаль (19%), на другім месцы – прадукцыя хімічнай прамысловасці (15%), а таксама нафта і металы (12% і 11% адпаведна).
яс