Беларуская Служба

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне: Польская эканоміка ў глыбокай рэцэсіі

14.02.2023 15:06
Польская эканоміка ў глыбокай рэцэсіі. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала апошнія звесткі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Patryk Kosmider/shutterstock

Актыўнасць у польскай эканоміцы знізілася ў чацвёртым квартале мінулага года на 2,4 працэнта ў параўнанні з папярэднімі трыма месяцамі. Без уліку другога пандэмічнага квартала 2020 года гэта найгоршы вынік як мінімум з пачатку XXI стагоддзя.

Паводле папярэдніх ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, ВУП Польшчы, асноўны паказчык актыўнасці ў эканоміцы, пасля папраўкі на сезонныя фактары вырас у чацвёртым квартале 2022 года толькі на 0,3 працэнта. У параўнанні з трэцім кварталам ВУП, разлічаны такім чынам, знізіўся на 2,4 працэнта ў гадавым вылічэнні, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з першага квартала 2021 года.

Рост ВУП у Польшчы сёлета чакаецца ніжэйшы за сярэдні па Еўрасюзе. Выглядаюць рэалістычнымі прагнозы Еўракамісіі, паводле якіх ВУП Польшчы вырасце сёлета толькі на 0,4 працэнта, а не на 0,7 працэнта, як меркавалася ў прагнозах восені мінулага годапіша Rzeczpospolita.

вх