Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы 40 прац. насельніцтва адзначаюць Дзень святога Валянціна

14.02.2023 13:43
Паводле апытання даследчай кампаніі GfK, больш за палову рэспандэнтаў прызначыла на падарункі для каханых менш за 100 злотых ($22).
Ілюстрацыйны здымакImage by Jill Wellington from Pixabay

Толькі кожны дзясяты з апытаных плануе выдаткаваць больш за 200 злотых ($45), у асноўным гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.

Спатканне і падарункі сёлета каштуюць у сярэднім 350 злотых ($78), што на 15% больш, чым у мінулым годзе, падлічылі эксперты HRE Investments. Гэта кошт вячэры на дваіх у рэстаране, невялікія ўпрыгажэнні, букет з 7 ружаў, цукеркі і білеты ў кіно.

У буйным горадзе на вячэру на двух у рэстаране прыходзіцца выдаткаваць у сярэднім 158 злотых ($35).

Было таксама падлічана, што на падарунак у выглядзе сціплай біжутэрыі палякі выдаткуюць у сярэднім 85 злотых ($20).

У Польшчы модным падарункам з'яўляецца масаж для пары. Масажысткі і масажысты, якія працуюць у Дзень святога Валянціна, могуць зарабіць 200 злотых за гадзіну. Па словах спецыялістаў, на дадатковыя грошы ў Дзень закаханых могуць разлічваць і памочнікі на кухні, афіцыянты і фларысты.

яс/PAP