Беларуская Служба

Перакоп Віслінскай (Балтыйскай) касы можа стаць выключна турыстычным аб’ектам

15.02.2023 20:54
Гаворка ідзе пра 900-метровы ўчастак воднага шляху ў порце Эльблёнгу, які не фінансуецца дзяржавай.
Jakie możliwości daje portowi w Elblągu przekop Mierzei Wiślanej?
Jakie możliwości daje portowi w Elblągu przekop Mierzei Wiślanej?PR24

Улады Эльблёнга спрачаюцца з урадам аб фінансаванні апошняга этапу каналу ў порт Эльблёнг - чытаем у выданні Rzeczpospolita. Нягледзячы на высокі кошт будаўніцтва, канал праз Віслінскую касу можа застацца толькі турыстычным аб’ектам, паколькі няма пагаднення паміж уладамі Эльблёнга і ўрадам, якое дазволіла б завяршыць пераправу коштам не менш за 2 мільярды злотых з Гданьскага заліва ў порт Эльблёнг.

Гаворка ідзе пра 900-метровы ўчастак воднага шляху ў самім порце, які не фінансуецца дзяржавай, паколькі, на думку Міністэрства інфраструктуры, гэта застаецца ў кампетэнцыі мясцовых уладаў.

Урад хоча, каб порт у Эльблёнгу стаў чацвёртым портам фундаментальнага значэння для нацыянальнай эканомікі. Аднак кіраўніцтва порта, як і сам горад, асцярожна ставіцца да прапаноў міністэрства. Меркаваннем дырэктара порта Эльблёнг Аркадзіюша Згліньскага, менавіта дзяржава павінна ўкласці грошы ў завяршэнне інвестыцыі ў порт.

Канал праз касу быў адкрыты ў верасні мінулага года, наступныя этапы работ ужо пачаліся, у тым ліку паглыбленне больш чым васьмікіламетровага фарватэра ў Віслінскім заліве, але завяршэнне ўсёй інвестыцыі, каб больш буйныя караблі маглі ўваходзіць у Эльблёнг, стаіць пад пытальным знакам.

Канал, на які да гэтага часу патрачана каля мільярда злотых, пакуль што застаецца толькі надзвычай дарагім турыстычным аб’ектам.

нг