Беларуская Служба

Польшча і ЗША пашыраюць супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі

22.02.2023 20:10
Прадстаўнікі Польшчы і ЗША падпісалі сёння ў Варшаве чарговую дамову па гэтай справе.
Міністар па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва PAP/Marcin Obara

Кампанія Польскія АЭС і амерыканская American Westinghouse Electric Company і Westinghouse Electric Poland падпісалі сёння ў Міністэрстве фондаў і рэгіянальнай палітыкі дамову аб правядзенні перадпраектных работ.

Міністар па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва(Anna Moskwa) заявіла, што Польшча і ЗША за апошнія гады значна ўзмацнілі супрацоўніцтва ў галіне энергетычнай бяспекі. Яна падкрэсліла, што сённяшняе пагадненне павысіць бяспеку Польшчы ў будучыні:

- Мы абавязаліся, што чарговая дамова будзе заключаная яшчэ сёлета, я спадзяюся, што да вакацыяў. Гэта быў бы чарговы важны крок у энергетычным супрацоўніцтве.

Паводле Польскай праграмай ядзернай энергетыкі, да 2043 года ў краіне павінны быць пабудаваныя шэсць рэактараў – першы ў 2033 годзе.

IAR/аз

Цэны на газ вяртаюцца да нормы

17.02.2023 13:12
Цана зноў такая, якую Польшча плаціла «Газпрому», піша штодзёнка «Rzeczpospolita».