Самы буйны польскі нафтаперапрацоўчы канцэрн PKN Orlen пазнаёміў з стратэгіяй да 2030 года.
Кампанія прадугледжвае працяг кірункаў развіцця ORLEN Capital Group, апублікаваных у 2020 годзе, з вызначэннем новых задач да 2030 года.
Падвядзенне вынікаў за 2022 год і новую стратэгію прадставіў у будынку Варшаўскай біржы старшыня кампаніі Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek).
- Сённяшняя стратэгія і яе актуалізацыя гэта 320 мільярдаў злотых інвестыцый, у тым ліку вялікія інвестыцыі ў Польшчы. 70 мільярдаў мы выдзяляем на новую энергетыку нулявых выкідаў. З зялёных крыніц мы планавалі атрымаць 2.5 Гіга, цяпер мы памянялі прапорцыі. Нашая новая задача – атрымаць 9 Гіга чыстай энергіі на працягу сямі гадоў.
Канцэрн PKN Orlen плануе выдаткаваць 120 мільярдаў злотых на «зялёныя» інвестыцыі.
Старшыня канцэрну Даніэль Абайтэк заявіў пра рэкордную выплату дывідэндаў за 2022 год. Кіраўніцтва канцэрну хоча выдзеліць на гэта 6,4 мільярда злотых – за кожную акцыю заплаціць 5,50 злотых.
IAR/яс