Электрастанцыя ў Туруве падпісала пагадненне з 16-й Ніжнесілезскай брыгадай тэрытарыяльнай абароны. У рамках супрацоўніцтва жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны (WOT) возьмуць удзел, сярод іншага ў навучанні ліквідацыі пашкоджанняў энергетычнай сістэмы або рэагавання на наступствы магчымых стыхійных бедстваў, піша партале energetyka24.com.
Пагадненне стане магчымасцю для абодвух бакоў абмяняцца вопытам і дазволіць салдатам WOT палепшыць працэдуры і метады падтрымкі для грамадзянскіх крызісных сістэм, звязаных з энергетыкай. Падобнае ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі войскаў тэрытарыяльнай абароны мы плануецца распаўсюдзіць і на іншыя віды электрастанцый.
Як патлумачыў дырэктар электрастанцыі ў Туруве, мэтай планаваных трэніровак будзе даць вайскоўцам тэрытарыяльнай абароны неабходныя веды ў сферы энергетыкі, у тым ліку ў сферы ліквідацыі пашкоджанняў энергетычных сетак. У задачы 16-й брыгады WOT таксама ўвойдзе прадстаўленне інфармацыі аб пагрозах і магчымых здарэннях, якія маюць дачыненне да працы электрастанцыі.
Адным з вельмі важных напрамкаў дзейнасці брыгады з'яўляецца ахова важных з пункту гледжання бяспекі дзяржавы абʼектаў і ўстаноў. Безумоўна, такім абʼектам зʼяўляецца электрастанцыя ў Туруве.
эж