Беларуская Служба

У Польшчы будзе пабудаваны новы сталеліцейны завод

07.03.2023 15:51
У Еўропе такога ўльтрасучаснага аб'екта, які пабудуецца ў Рудзе Слёнскай, няма.
         Huta Pokój
Новы сталеліцейны завод будзе пабудаваны на месцы металургічнага завода Huta Pokój у горадзе Руда Слёнскаhutapokoj.eu

У распрацоўцы знаходзіцца праект інвестыцыі, паведаміў намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці, упаўнаважаны ўраду па пытаннях трансфармацыі энергетычных прадпрыемстваў і здабычы вугалю Марэк Вэсолы (Marek Wesoły). На яго думку, у металургію трэба інвеставаць.

Аб намерах будаваць сталеліцейны завод у горадзе Руда Слёнска ў паўднёвай частцы краіны ўрад паведамляў паўгода таму. Марэк Вэсолы лічыць, што новы сталеліцейны завод у Польшчы неабходны ў тым ліку з-за разбурэння металургічнага завода ва ўкраінскім Марыупалі. Будаўніцтва завода ў Рудзе Слёнскай працягнецца каля пяці гадоў, сказаў міністр Вэсолы.

- Гэта будзе электрычны, экалагічны сталеліцейны завод, паводле новых тэхналогіяў. Ідзе распрацоўка праекту і падрыхтоўка фінансавання інвестыцыі. Па-мойму, гэта таксама шанец для Сілезіі. Гэта прыклад прамысловай і энергетычнай трансфармацыі Сілезіі, аднаго з найбольш прамысловага рэгіёну Польшчы. Сталь пастаянна патрэбная ў Польшчы і ў Еўропе.

У Еўропе такога ўльтрасучаснага аб'екта, які пабудуецца ў Рудзе Слёнскай, няма. Падобны ёсць толькі ў Японіі. Завод будзе здольны вырабляць адзін мільён тон сталі ў год.

Гадамі ў Еўропе лічылася, што «брудную» прамысловасць трэба пераносіць на Далёкі Усход і адтуль танна куплять сталь. Зачыніўшы ўласныя сталеліцейныя заводы, Еўропа стала настолькі залежнай ад паставак сталі, што цяпер 80 працэнтаў попыту складае імпарт, адзначаюць адмыслоўцы.

Дагэтуль значная частка паставак ішла з украінскай «Азоўсталі». Вайна ва Украіне прымусіла шукаць іншых пастаўшчыкоў.

IAR/яс