Украінскі дзяржаўны канцэрн Энергаатам абвясціў, што ў выніку маштабнага ракетнага ўдару Расіі на Украіну, Запарожская атамная электрастанцыя была цалкам абясточаная. «Пастаўкі электраэнергіі для агрэгатаў, якія падтрымліваюць яе працу, магчымыя толькі на працягу 10 гадзін», – паведаміў канцэрн, аб чым піша Niezalezna.pl.
«Пры адсутнасці аднаўлення знешніх паставак энергіі на электрастанцыю, пасля гэтага часу (праз 10 гадзін) можа здарыцца аварыя і ўзнікнуць небяспека з радыяцыйнымі наступствамі для ўсяго свету», – папярэдзіў канцэрн у сацсетках.
У камунікаце патлумачылі, што ў выніку ўдару расійскімі ракетамі ў 3 гадзіны 53 хвіліны (2.53 польскага часу, 4.53 – беларускага) была адключана апошняя энергетычная лінія, якая злучала атамную электрастанцыю з украінскай энергетычнай сістэмай.
Энергаатам нагадаў, што электрастанцыя кантралюецца расійскімі войскамі. Гэта абмяжоўвае магчымасці падтрымання бесперапыннасці працы гэтай станцыі ўкраінскім персаналам АЭС.
«Цяпер тэрмінова неабходныя дзеянняў усёй міжнароднай супольнасці дзеля вываду рашысцкіх тэрарыстычных груповак з тэрыторыі Запарожскай АЭС, перадачы яе пад поўны кантроль кампетэнтнага легітымнага аператара – украінскага Энергаатама і аднаўлення ўмоваў захавання ядзернай, радыяцыйнай і фізічнай бяспекі атамнага аб’екту», – гаворыцца ў паведамленні.
Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка абвясціў, што масіўная ракетная атака, якую Расія правяла ў чацвер ноччу і раніцай, прывяла да пашкоджання аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры ў сямі вобласцях краіны. У многіх месцах гэта прывяло да неабходнасці ўвесці прафілактычныя адключэнні электраэнергіі.
нг