Беларуская Служба

Эксперт PKO BP: Цяпер можна чакаць дынамічнага падзення інфляцыі

14.03.2023 08:01
15 лютага Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе дадзеныя аб інфляцыі ў лютым.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Мяркуем, што інфляцыя ў лютым 2023 года складзе 18,7 працэнта. Гэта будзе пік, і наступныя некалькі месяцаў павінны прынесці рэзкае падзенне згаданага паказчыка», – лічыць эканаміст банку PKO BP Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska). Паводле яе, у верасні інфляцыя знізіцца да менш чым 10 працэнтаў і ў канцы года складзе 7-8 працэнтаў.

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у студзені інфляцыя склала 17,2 працэнта, аднак у сувязі са зменай кошыка, які выкарыстоўваецца ведамствам для разліку індэкса росту коштаў, можна чакаць перагляду студзеньскіх вынікаў.

15 лютага Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе дадзеныя аб інфляцыі ў лютым.
Паводле эксперткі, зніжэнне інфляцыі ў бягучы годзе будзе выразнае, але гэта стане вынікам адмены «коштавага шоку» з пачатку мінулага года. Больш глыбокага падзення інфляцыі будзе складаней дасягнуць. Таму да ўзроўню мэтавай інфляцыі, то бок 2,5 працэнта, інфляцыя будзе зніжацца даўжэйшы час. Адной з прычынаў з’яўляецца рост цэнаў на энерганосьбіты.

Надоечы старшыня НБП запэўніваў, што з сакавіка інфляцыя пачне зніжацца і напрыканцы бягучага года яна не перавысіць 10 працэнтаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі