Беларуская Служба

Германія і Чэхія ціснуць на Брусель наконт заканадаўства для сінтэтычнага паліва

14.03.2023 15:06
Прыхільнікі сінтэтычнага паліва сцвярджаюць, што яно, па сутнасці, зʼяўляецца аднаўляльнай крыніцай энергііі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock.com/DarSzach

Германія і Чэхія патрабуюць ад Еўрапейскай камісіі хутчэй знайсці рашэнне, якое б вызваліла аўтамабілі, што працуюць на сінтэтычным паліве, ад запланаванай забароны на продаж новых машын з рухавікамі ўнутранага згарання.

«Мы вядзем перамовы з Бруселем і шукаем рашэнне як мага хутчэй, перш чым мы зможам падпісаць якую-небудзь здзелку», – сказаў міністр транспарту Германіі Фолькер Вісінг (FDP). Яго чэшскі калега Марцін Купка заявіў, што камітэт можа зрабіць юрыдычна абавязковую прапанову па е-паліве ў бліжэйшыя тыдні. «Інфармацыя была пра тое, што ў бліжэйшыя дні або ў бліжэйшыя два тыдні будзе знойдзена канчатковае рашэнне гэтага выключэння для сінтэтычнага паліва», – сказаў Купка ў інтэрв'ю пасля сустрэчы з калегамі, у тым ліку, з Італіі і Германіі.

Канчатковае галасаванне па рэгламенце павінна было адбыцца ў пачатку сакавіка, але было адкладзена на нявызначаны час пасля таго, як Германія заявіла, што хоча прапановы аб тым, як аўтамабілі на сінтэтычным паліве будуць вызваленыя ад забароны на гандаль новымі аўтамабілямі з рухавіком згарання. Volkswagen і Porsche працуюць над сінтэтычным палівам і сцвярджаюць, што могуць прапанаваць альтэрнатывы электрыфікацыі ў некаторых сегментах аўтамабільнай прамысловасці.

У аўтамабільнай прамысловасці Германіі занята каля 800 000 чалавек, і гэта самая буйная галіна нямецкай эканомікі.

Прыхільнікі сінтэтычнага паліва сцвярджаюць, што яно, па сутнасці, зʼяўляецца аднаўляльнай крыніцай энергііі, якая ператвараецца ў вадкае паліва з выкарыстаннем CO2, захопленага з атмасферы. Крытыкі сцвярджаюць, што сінтэтычнае паліва зʼяўляецца марнаваннем аднаўляльнай энергіі.

biznesalert.pl / Bloomberg / вх