Беларуская Служба

У Варшаве кватэры 13 квадратных метраў здаюць за больш чым 1000 злотых

17.03.2023 14:25
Забудоўшчык: «Трохі цесна, але затое не так шмат прыбірання».
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/TheHighestQualityImages

Пра такую мінікватеру піша next.gazeta.pl

Забудоўшчык расхвальвае 13-метровую кватэру за больш чым 1000 злотых. Ён адзначае, што «крыху цесна», затое «вельмі функцыянальна» і не трэба шмат часу траціць на прыбіранне жытла. У сваю чаргу наведвальнік у якасці перавагі невялікіх памераў пасмяяўся, што «не хочацца тут быць», і гэта стымулюе праводзіць час на свежым паветры.

«Мікракватэры», «гасцінічныя нумары» – гэта спосаб на абыход забудоўшчыкамі закону, паводле якога кватэра ў Польшчы не можа быць меншай за 25 квМ.

13-метровая «кватэра» складаецца з аднаго памяшкання, якое служыць гасцінай, спальняй, кухняй і кабінетам, плюс ванная.

Калі забудоўшчык паказвае ванную і адчыняе дзверы, яна практычна б'ецца аб кухонную стойку.

Прапануючы такую мінікватэру забудоўшчык упэўнены, што малады чалавек, які хоча мець сваю печку, свой санвузел, свой кавалак падлогі, можа гэта атрымаць за невялікія грошы за кошт метражу. «Кватэру», пра якую ідзе гаворка, здымаюць за 1200-1300 злотых.

Прадпрымальнікі запэўніваюць, што такія мінікватэры будуюцца таму, што на іх ёсць попыт. На іх думку, маладым людзям не трэба занадта шмат, а перавага самастойнай кватэры і нізкай цаны выйграе ў маленькай плошчы.

яс