Беларуская Служба

Ідзе вясна, але Еўропа ўжо рыхтуецца да працягу энергетычнага крызісу наступнай зімой

21.03.2023 11:34
Еўрапейская камісія падала заяўку на падаўжэнне задачы па скарачэнні спажывання газу ў ЕС яшчэ на год з-за рызыкі, што застануцца праблемы з пастаўкамі пасля энергетычнага крызісу, выкліканага «Газпрамам».
 .
Ілюстрацыйнае фота.frenky362/ Shutterstock

Камісія заклікала Еўрапейскі парламент і Савет ЕС падоўжыць 15-працэнтную мэту скарачэння газу. Такое рашэнне, разам з абавязацельствам запаўняць 90 працэнтаў магутнасці газасховішчаў да канца верасня кожнага года, павінна забяспечыць бяспеку паставак у выпадку далейшага паглыблення энергетычнага крызісу.

З лета 2021 года расійскі «Газпром» планамерна скарачае пастаўкі газу ў Еўропу, што выклікала рэкордны рост коштаў, пік якога прыпаў на лета 2022 года. Цяпер цана на газ на біржы TTF у Нідэрландах наблізілася да 40 еўра за мегават-гадзіну з-за асцярог перад фінансавым крызісам і заканчэннем ацяпляльнага сезону пасля цёплай зімы.
Нямецкае сеткавае агенцтва Bundesnetzagentur заявіла, што «не можа выключыць» праблем з газазабеспячэннем наступнай зімой, таму мае намер працягваць палітыку па эканоміі газу.

biznesalert.pl / вх