Беларуская Служба

Спецыяліст па рынку працы: Украінцы – гордая нацыя, яны не хочуць жыць за чужы кошт

22.03.2023 12:36
Умовы эканамічнай міграцыі ўкраінцаў абмеркавала інтэрнэт-выданне Fakty biznesu.
Jak dodaje, spora część Ukraińców zarabia ok. 20 proc. więcej niż wynosi aktualnie minimalne wynagrodzenie i przekładając to na pensje miesięczną brutto to jest ok. 4,5 tys. zł.
Jak dodaje, spora część Ukraińców zarabia ok. 20 proc. więcej niż wynosi aktualnie minimalne wynagrodzenie i przekładając to na pensje miesięczną brutto to jest ok. 4,5 tys. zł.Dusan Petkovic/Shutterstock

Эканамічная эміграцыя ўкраінцаў перад 24 лютага 2022 г. хутка і адносна лёгка ўладкоўвалася на працу ў Польшчы, нягледзячы на ​​тое, што ўмовы працаўладкавання былі больш бюракратычнымі, чым сёння, – паказвае даследаванне, праведзенае факультэтам менеджменту Гданьскга тэхналагічнага ўніверсітэту і міжнародным агенцтвам па працаўладкаванні Gremi Personal.

Паводле ацэнак, пасля расійскага ўварвання, з Польшчы ва Украіну вярнулася 100-200 тысяч украінскіх работнікаў.

– Самы важны крытэрый, які мы абралі ў гэтым даследаванні, – наколькі важная задаволенасць рэспандэнтаў сваёй працай? На гэтае пытанне амаль палова (46%) адказала, што яны вельмі задаволены, а 1/3 (30%) гаварыла аб змене працы – гэта вельмі добры вынік, які паказвае, што Польшча прывабная краіна для эканамічнай міграцыі ўкраінцаў, што варта было прыехаць, каб хутка і адносна лёгка зарабіць грошы, а потым пражыць на гэтыя грошы з сям'ёй ва Украіне наступныя паўгода – каментуе праф. Крыстына Гамулка з Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта, суаўтарка даследавання.

 - Супрацоўнікам з Украіны падабаецца праца па кантракце, бо, зарабіўшы неабходную суму, яны могуць вяртацца ва Украіну, а пры неабходнасці зноў ехаць на працу ў Польшчу. Да вайны яны працавалі па кантрактах 3-5 месяцаў, цяпер выбіраюць больш працяглы кантракт, звычайна на 9 месяцаў – каментуе Томаш Богдэвіч, генеральны дырэктар міжнароднага агенцтва па працаўладкаванні Gremi Personal.

На сённяшні дзень праз Польшчу пракацілася 10,5-мільённая хваля бежанцаў, з якіх больш за 8,6 мільёна вярнуліся ва Украіну, нягледзячы на ​​вайну. Паводле дадзеных УВКБ ААН, цяпер у Польшчы знаходзіцца каля 1,5 мільёна ваенных бежанцаў з Украіны.

– Украінцы – гордая нацыя, яны не хочуць жыць за чужы кошт. Па меры магчымасці хутка ўладкоўваюцца на працу, а дзяржаўнай дапамогай карыстаюцца толькі тыя, хто сапраўды апынуўся ў цяжкім становішчы. Больш за 56% апытаных Gremi Personal вывучаюць польскую мову, каб мець тут лепшую працу, адзначае Томаш Богдэвіч.

яс