Прадпрымальнікі і палітыкі ад «Грамадзянскай платформы» з Падляшша заклікаюць польскі ўрад спыніць «свята бяздзейнасці», гэта тычыцца адсутнасці дапамогі тым, хто вядзе бізнес на польска-беларускім памежжы і пацярпеў ад закрыцця тут памежных пераходаў. Яны хочуць сістэмнай і доўгатэрміновай праграмы падтрымкі, таму што крызіс на гэтай мяжы хутка не скончыцца.
Пасля закрыцця ўсіх аўтамабільных пераходаў на польска-беларускай мяжы на Падляшшы шанец банкруцтва прадпрыемстваў, якія тут дзейнічаюць, цалкам рэальны. Між тым урад не робіць эфектыўных дзеянняў па супрацьдзеянні гэтай сітуацыі.
«Абвешчаная Лукашэнкам гібрыдная вайна супраць Польшчы накіраваная не толькі на бяспеку нашай мяжы, але і на дэстабілізацыю эканамічнай сітуацыі на ўсходняй мяжы. Абсалютнай памылкаю ўрада PiS з'яўляецца тое, што ў гэтай сітуацыі прадпрымальнікі з закрытых памежных пераходаў не могуць дачакацца належнай кампенсацыі. Мы гэтага не адпусцім!» – заяўляе Робэрт Тышкевіч, дэпутат ад «Грамадзянскай платформы».
Аўтамабільны пераход на мяжы з Беларуссю – у Баброўніках – закрылі 10 лютага. Такое рашэнне прыняў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі. Рух тут прыпынены да далейшага паведамлення. Як паведаміў Камінскі, рашэнне было прынятае «з прычыны важных інтарэсаў дзяржаўнай бяспекі. Гэта мусіла было стаць рэакцыяй на вердыкт беларускага суда ў Гродне, які прысудзіў дзеяча польскай меншасці і журналіста Анджэя Пачобута (карэспандэнта Wyborczej ) да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Gazeta Wyborcza / вх