Беларуская Служба

Украінская гандлёвая сетка разважае магчымасць уваходжання на польскі рынак

25.03.2023 09:22
Выхаду на польскі рынак спрыяе не толькі геаграфічная і культурная блізкасць, але і тое, што многія кліенты гэтай сеткі пераехалі з Украіны ў Польшчы.
Szczyt inflacji na pierwszy kwartał tego roku był prognozowany choć prognozy były jeszcze gorsze
Szczyt inflacji na pierwszy kwartał tego roku był prognozowany choć prognozy były jeszcze gorszeShutterstock/1000 words

Уладальнік украінскай сеткі гастраномаў «Сільпо» шукае магчымасці вывесці гэты брэнд на польскі рынак, пішуць парталы wiadomoscihandlowe.pl і allretail.ua. Кампанія ўжо шукае месцы, дзе магла б адкрыць свае першыя гандлёвыя кропкі. Сетка «Сільпо» вядомая тым, што адкрывае незвычайныя, «тэматычныя» крамы. Ва Украіне ўжо запушчаны аб'екты ў стылі тэатру ценяў, касмічнай прасторы або цырку.

Выданне wiadomoscihandlowe.pl адзначае, што моцныя рынкавыя і фінансавыя пазіцыі прымусілі аператара сеткі крамаў шукаць інвестыцыйныя магчымасці і партнёрства на заходніх рынках. Кампанія Fozzy Group, уладальнік брэнда, зацікавіцца выхадам на рынкі Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. Таму Польшча выклікае цікавасць.

Выхаду на польскі рынак спрыяе не толькі геаграфічная і культурная блізкасць, але і тое, што многія кліенты гэтай сеткі пераехалі з Украіны ў Польшчы. Некаторыя з іх уцякалі ад вайны, іншыя пасяліліся ў нашай краіне яшчэ да расійскай агрэсіі.

Аднак Wiadomoscihandlowe.pl звяртае ўвагу, што гандлёвая сетка вядзе перамовы з прадстаўнікамі шэрагу еўрапейскіх краін. На сайце згадваецца Славакія, Чэхія, Румынія і Балгарыя. Канчатковае рашэнне пра кірунак развіцця яшчэ не прынятае, хаця натуральным выглядае Польшча.

Партал звярнуўся да аператара сеткі крам «Сільпо» з пытаннямі, ці мае яна намер выходзіць на польскі рынак і калі. Кампанія не адказала адназначна, але пацвердзіла цікавасць да Польшчы і супрацоўніцтва з прысутнымі тут кампаніямі.

«Сільпо» – сетка прадуктовых супермаркетаў, якая належыць Fozzy Group. У канцы 2021 года ў групы было больш за 330 гандлёвых кропак па ўсёй Украіне. У 2020 годзе выручка гандлёвай сеткі склала амаль 50 млрд грн (1 млр 353 млн долараў).

эж