Беларуская Служба

На кожнай сёмай АЗС у Францыі скончылася паліва

25.03.2023 15:43
Больш за ўсё недахоп паліва адчулі ў дэпартаменце Луара-Атлантыка на паўночным захадзе Францыі, дзе палова станцый не атрымала паліва.
E-petrol: prognozy dla detalicznego rynku paliw na najbliższe dni nadal są optymistyczne
E-petrol: prognozy dla detalicznego rynku paliw na najbliższe dni nadal są optymistyczneShutterstock/Kekyalyaynen

У сувязі з пратэстамі супраць пенсійнай рэформы – 14,4% АЗС па ўсёй Францыі ў сераду не мелі бензіну і дызельнага паліва, піша польскі партал energetyka24.com/

Больш за ўсё недахоп паліва адчулі ў дэпартаменце Луара-Атлантыка на паўночным захадзе Францыі, дзе палова станцый не атрымалf паліва. Тое ж датычыцца і дэпартаменту Іль і Вілен, таксама на паўночным захадзе краіны. У Парыжы – 10,4% заправачных паведамілі пра перабоі паставак.

Міністэрства энергетыкі абвясціла, што ў сувязі з неабходнасцю забеспячэння крытычна важных паставак паліва ў рэгіёне Іль-дэ-Франс (у тым ліку сталіца – Парыж) выдала загад аб рэквізіцыі, які патрабуе ад рабочых вярнуцца да працы на паліўнай базе Фос-сюр-Мер на поўдні Францыі, каб забяспечыць пастаўкі бензіну ў цэнтральны рэгіён.

Пенсійная рэформа ў Францыі, прынятая ўрадам без галасавання ў Нацыянальным сходзе, павышае пенсійны ўзрост з 62 да 64 гадоў. Пасля таго, як у панядзелак 20 сакавіка быў адхілены вотум недаверу ўраду, прафсаюзы абвясцілі аб актывізацыі забастовак і дэманстрацый па ўсёй Францыі.

эж