Беларуская Служба

Польскія кампаніі робяць стаўку на паперу

28.03.2023 11:01
Важныя дакументы ў папяровым выглядзе захоўваюць 81 працэнт польскіх прадпрымальнікаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарroma1880/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія кампаніі найбольш асцярожна ўкараняюць электронныя дакументы і асцярожна ставяцца да захоўвання дадзеных у «воблаку». У гэтай галіне ў рэгіёне лідзіруюць вугорцы, паведамляе Puls Biznesu.

У сваю чаргу чэхі з энтузіязмам спалучаюць дыстанцыйную і стацыянарную працу. Палякі і вугорцы ставяцца да такой формы працы больш стрымана. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання праведзенага ў трох згаданых краінах.

Паводле іх, важныя дакументы ў папяровым выглядзе захоўваюць у падшыўках 81 працэнт польскіх прадпрымальнікаў, а таксама 77 працэнтаў кампаній у Чэхіі і 50 працэнтаў – у Венгрыі.

Толькі 7 працэнтаў кампаній у Польшчы захоўваюць дадзеныя ў воблаку. Гэта на 2 працэнты менш, чым у Чэхіі (9 працэнтаў) і на 4 працэнты менш, чым у Венгрыі (11 працэнтаў).

У сваю чаргу на камп’ютары дакументы захоўвае 12 працэнтаў кампаній у Польшчы, 14 працэнтаў у Чэхіі і 39 працэнтаў у Венгрыі.

аз