Беларуская Служба

Апытанне: палякі, чэхі і славакі аддаюць перавагу працы на штаце, а харваты і венгры – самазанятасці

28.03.2023 11:29
Найбольшы працэнт прыхільнікаў самазанятасці зафіксаваны на Кіпры – гэта 64 працэнты рэспандэнтаў.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі, чэхі і славакі хочуць працаваць на стаўцы, а харваты і вугорцы аддаюць перавагу самазанятасці, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna, спасылаючыся на апытанне «Еўрастата».

Паводле яго вынікаў, сярод усіх дзяржаў-членаў ЕС найбольшы працэнт прыхільнікаў самазанятасці зафіксаваны на Кіпры – 64 працэнты. У Цэнтральнай Еўропе ў гэтым плане вылучаюцца харваты (57 працэнтаў) і венгры (52 працэнты).

З другога боку, ажно 68 працэнтаў фінаў аддаюць перавагу працы на штаце, што зʼяўляецца самым высокім вынікам у ЕС. Такую форму занятасці выбралі 55 працэнтаў апытаных палякаў і чэхаў і 52 працэнты славакаў.

Найбольшым козырам працы на штаце, паводле рэспандэнтаў, з’яўляецца рэгулярнасць аплаты працы і стабільнасць працаўладкавання. У сваю чаргу для прыхільнікаў самазанятасці важныя адсутнасць кіраўніка і гнуткасць часу працы.

Амаль палова (46%) рэспандэнтаў адказала «так» на пытанне, ці разглядаюць яны магчымасць заснавання ўласнага бізнесу, але пры гэтым яны не робяць ніякіх крокаў у гэтым напрамку, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Апытанне: амаль кожны другі прадпрымальнік працаўладкоўвае ўкраінца

21.03.2023 11:02
Найбольшая колькасць супрацоўнікаў з Украіны працуе ў буйных кампаніях, якія працаўладкоўваюць больш за 250 чалавек.