Беларуская Служба

Большасць палякаў плануе эканоміць падчас падрыхтоўкі святаў

28.03.2023 09:45
65 працэнтаў апытаных палякаў плануюць скараціць выдаткі на падрухтоўку Вялікдня на 30 працэнтаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарNickyPe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас Вялікдня сталы ў польскіх дамах запоўненыя святочнымі стравамі. Гэта важнае для палякаў незалежна ад фінансавых абставінаў. Аднак рост цэнаў харчовых прадуктаў на працягу некалькіх апошніх месяцаў прымушае большасць рэспандэнтаў адмовіцца ад гэтай традыцыі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзеныя UCE Research і Blix Group, якія прыводзіць Rzeczpospolita.

З-за росту інфляцыі амаль 68 працэнтаў апытаных спажыўцоў мае намер скараціць выдаткі на падрыхтоўку святаў. Большасць з іх плануе зрабіць гэта нават на 30 працэнтаў.

Сёлета палякі плануюць выдаткаваць на падрыхтоўку Вялікдня ў сярэднім каля 600 злотых (каля 128 еўра). 92,4 працэнта рэспандэнтаў, якія прызналіся, што кошт падрыхтоўкі сёлетняга Вялікдня будзе для іх вышэйшы, чым летась, асноўнай прычынай назвалі інфляцыю і рост цэнаў прадуктаў харчавання, паведамляе Rzeczpospolita.

аз