Намеснік міністра інфраструктуры Анджэй Бітэль паведаміў, што бюджэт праграмы складзе каля 85 мільярдаў злотых. Ён дадаў, што сродкі Еўрасаюза пакрыюць каля 40 працэнтаў гэтай сумы.
Анджэй Бітэль адзначыў, што работы па праекце разлічаны да 2030 года. Інвестыцыі з удзелам сродкаў ЕС будуць прызначацца на ажыццяўленне еўрапейскай транспартнай сеткі.
Намеснік кіраўніка Мінінфраструктуры падкрэсліў, што важным элементам мадэрнізацыі чыгункі з'яўляюцца таксама інвестыцыі ў рухомы састаў. Ён нагадаў, што на гэтым тыдні PKP Cargo атрымала 24 электравозы для цяжкіх грузавых саставаў Dragon 2 вытворчасці Newag з Новага Сонча.
Анджэй Бітэль падкрэсліў, што лакаматывы сертыфікаваныя Еўрапейскім чыгуначным агенцтвам.
- Гэта азначае, што гэтыя лакаматывы могуць перамяшчацца праз тэрыторыю многіх краін. Такім чынам польская кампанія Newag зможа прадаваць лакаматывы таксама на замежныя рынкі. Сродкі ЕС мусяць інвеставацца ў чыгуначную інфраструктуру, а ўрад закупае сучасны састаў.
Як падкрэсліваюць прадстаўнікі кампаніі Newag, лакаматыў распрацаваны польскімі інжынерамі і цалкам выраблены ў Польшчы. 78 працэнтаў кампаненты, якія выкарыстоўваюцца для пабудовы гэтага лакаматыва, паходзяць ад польскіх вытворцаў.
IAR/яс