Беларуская Служба

На польскіх будоўлях не хапае працаўнікоў. Будаўнічая індустрыя стаіць на парозе катастрофы

29.03.2023 12:07
Колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў у польскай будаўнічай галіне скарацілася з амаль 480,8 тыс. чалавек у 2021 годзе да 274,5 тыс. у 2022 годзе.
Brakuje natomiast wciąż pomysłu na rozwiązanie problemów mieszkaniowych osób najuboższych
Brakuje natomiast wciąż pomysłu na rozwiązanie problemów mieszkaniowych osób najuboższychrsooll/Shutterstock.com

Сектар будаўніцтва ў Польшчы ўсё часцей адчувае недахоп працоўных рук. Украінцы пакінулі велізарны прабел, які будаўнічыя кампаніі спрабуюць запоўніць рабочымі з далёкай Азіі. Аднак праблемы нарастаюць. Гэты секатар прамысловасці папярэджвае, што трэба рыхтавацца да патэнцыйнай катастрофы, піша газета Rzeczpospolita.

Колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў у польскай будаўнічай галіне скарацілася з амаль 480,8 тыс. чалавек у 2021 годзе да 274,5 тыс. у 2022 годзе, паведамляе Польская асацыяцыя працадаўцаў будаўнічай індустрыі, якую цытуе Rzeczpospolita.

Гэта, вядома, вынік вайны ва Украіне. Кіеў заклікаў сваіх грамадзян абараняць краіну. Зварот, як бачым, знайшоў вялікі водгук сярод украінцаў, якія працавалі ў польскім будаўнічым сектары. Колькасць украінцаў, занятых на польскіх будоўлях, скарацілася за гады вайны на дзве траціны. У 2022 годзе іх было толькі 127 тыс. чалавек.

Галоўны эканаміст Польскай асацыяцыі працадаўцаў будаўнічай індустрыі Даміян Казмерчак сцвярджае, што цяжка чакаць паляпшэння ў гэтай сітуацыі. «Мы павінны сёння рыхтавацца да патэнцыйна катастрафічнага недахопу рабочых рук у польскай будаўнічай галіне пасля 2023 года, калі пачнуцца інфраструктурныя інвестыцыі і адбудзецца рост у сферы будаўніцтва ў прыватным сектары», – лічыць эксперт.

У забудоўшчыкаў у бліжэйшыя гады могуць узнікнуць велізарныя праблемы са здачай у эксплуатацыю новых шматкватэрных будынкаў, а таксама стратэгічных інвестыцыйных праектаў, кшталту Цэнтральнага камунікацыйнага порту, адзначае адна з галоўных праектна-інжынірынгавых кампаній Польшчы Multiconsult Polska.

Польскія індустрыя TSL (транспарт, экспедыцыя, лагістыка) шукае новых супрацоўнікаў у Азіі – у асноўным у Індыі і Пакістане. Падобны кірунак пошуку працаўнікоў абярэ будаўнічая індустрыя Польшчы, падсумоўвае Rzeczpospolita.

эж