Беларуская Служба

Нафта даражэе. Краіны АПЕК скарачаюць здабычу

03.04.2023 11:18
У панядзелак раніцай цэны на нафту выраслі на 8% пасля таго, як краіны АПЕК+ абвясцілі аб скарачэнні здабычы.
Ілюстрацыйны здымакnoomcpk/shutterstock

Губерт Козел піша ў газеце Rzeczpospolia, што ў панядзелак раніцай барэль нафты гатунку WTI каштаваў 81,50 долара, пазней цана ўпала да 79 долараў за барэль, а ў пятніцу барэль нафты каштаваў менш за 76 долараў. Такім чынам рынак адрэагаваў на абвешчаную ў нядзелю праграму ўзгодненага скарачэння здабычы нафты Саудаўскай Аравіяй.
Скарачэнне здабычы ў краінах АПЕК+ павінна складаць 1 млн 160 тысяч барэляў у дзень. Праграма пачне дзейнічаць у траўні і працягнецца да канца года. Па словах уладаў Саудаўскай Аравіі, гэта «прафілактычная» мера, якая вядзе да стабілізацыі рынку.

«Планы АПЕК+ па скарачэнні здабычы могуць падштурхнуць цэны на нафту да 100 долараў за барэль, улічваючы адкрыццё кітайскай эканомікі і скарачэнні, зробленыя Расіяй у адказ на заходнія санкцыі», – сказала Ціна Тэнг, аналітык CMC Markets.

За апошнія 12 месяцаў цана барэля нафты ўпала на 23%. Апошні раз нафта каштавала больш за $100 за барэль у ліпені, а на піку ў чэрвені – $123.

яс