Стартапы заклікаюць да такога рэгулявання штучнага інтэлекту, каб ЕС не страціў сваёй канкурэнтаздольнасці, піша «Rzeczpospolita».
Chat GPT – гэта чат-бот са штучным інтэлектам (AI), распрацаваны стартапам OpenAI з Сан-Францыска, які ў 2015 годзе заснавалі Ілан Маск і Сэм Альтман. Чат-бот таксама мае падтрымку моцных інвестараў, у асноўным з Microsoft.
Як піша «Rzeczpospolita», прадстаўнікі польскага ўраду і эксперты па гэтым сектары не жадаюць ісці па слядах Італіі, дзе італьянскі орган па абароне дадзеных загадаў кампаніі спыніць апрацоўку дадзеных карыстальнікаў», – паведамляе газета.
«Афіцыйныя асобы абвінавачваюць кампанію ў парушэнні канфідэнцыяльнасці інтэрнэт-карыстальнікаў, адсутнасці сістэмы, якая перадухіляе доступ непаўналетніх, і выказваюць заклапочанасць адносна дакладнасці інфармацыі, якую прадстаўляе чат-бот. У выніку OpenAI ужо адключыў гэты рэвалюцыйны інструмент у Італіі. Цяпер можна чакаць, што ўстановы з іншых краін ЕС возьмуць ChatGPT на прыцэл «, – адзначае газета.
«Rzeczpospolita», спасылаючыся на даследаванні кааліцыі еўрапейскіх стартап-арганізацыяў, паказвае, што кожная другая маладая тэхналагічная кампанія ў ЕС баіцца, што «рэгуляцыі ў дачыненні да штучнага інтэлекту замарудзяць развіццё еўрапейскіх інавацый». «Ужо цяпер з-за неспрыяльных законаў 16 працэнтаў тэхналагічных кампаній разглядаюць спыненне распрацоўкі праектаў штучнага інтэлекту або задумоўваюцца аб пераносе бізнесу за межы кантынента», – паведамляе выданне.
Такім чынам, ЕС можа па ўласным жаданні прайграць тэхналагічную гонку з Кітаем і ЗША, – піша «Rzeczpospolita».
Супольнасць стартапаў ЕС ONE23 толькі што звярнулася да шведскага старшынства ў Радзе ЕС з просьбай аб менш абмежавальным падыходзе да штучнага інтэлекту. Супольнасць ONE23 заклікала тых, хто прымае рашэнні, пры стварэнні законаў падумаць аб захаванні і нават павелічэнні інавацыйных магчымасцей кампаній ЕС» – адзначае «Rzeczpospolita».