Амаль 6 з 10 палякаў маюць намер абмежаваць свае велікодныя пакупкі. Пры гэтым столькі ж плануе выдаткаваць на пакупкі столькі ж грошай, колькі год таму, амаль кожны трэці выдаткуе менш, а 14% апытаных больш, чым летась, вынікае з сацыялагічнага даследавання, праведзенага фірмай KRUK S.A., вынікі якога надрукавала інтэрнэт-выданне strefabiznesu.pl. Чарговы год запар палякі больш аскетычна падыходзяць да планавання велікодных святаў.
Апошнія даныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы сведчаць, што ў сакавіку 2023 года цэны на прадукты харчавання выраслі ў сярэднім на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта значыць, што сёлета ў сярэднім на столькі вырасце кошт велікоднага кошыка, калі дапусціць, што ў ім будзе тая ж прадукцыя, што і летась. Таму многія польскія сем'і маюць намер правесці Вялікдзень сціпла.
На пытанне, якія выдаткі знікнуць са спісаў калядных пакупак, рэспандэнты апытання часцей за ўсё адказвалі, што адмовяцца ад пакупкі: дэкаратыўных вырабаў (65%), падарункаў (51%), прысмакаў (49%) і алкаголю (44%).
Кожны трэці апытаны заявіў, што будзе купляць менш прадуктаў. Амаль кожны пяты паляк падчас сёлетніх велікодных святаў адмовіцца ад паездак да сямʼі.
эж