Беларуская Служба

3 млн тон украінскага збожжа, прызначаныя для Афрыкі, апынуліся ў Польшчы

08.04.2023 16:42
Перанасычэнне рынку ўкраінскім збожжам выклікала масавыя пратэсты польскіх аграрыяў. 
Ілюстрацыя shutterstock.com/Photoagriculture

Крызіс, звязаны з украінскім збожжам, ужо каштаваў пасады міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Генрыку Кавальчыку. Фермеры патрабавалі «апячатаць» украінскую сістэму транспарціроўкі збожжа, каб зерне ішло ў парты, а потым у трэція краіны, а не заставалася на польскім рынку.

Тым часам, як усталявала газета Rzeczpospolita, каля 3 мільёнаў тон збожжа з Украіны, замест трапіць у Афрыку засталося ў Польшчы. Зерне не прайшло праверку на ўтрыманнне шкодных рэчываў.

Інспекцыя якасці сельскай гаспадаркі і харчовых прадуктаў Польшчы (IJHARS), якая ажыццяўляе памежны кантроль якасці прадукцыі, якая ўвозіцца з-за межаў дзяржаў-членаў Еўрасаюза, правярае толькі яе адпаведнасць дэкларацыі вытворцы, гэта значыць патрабаванням, якія вынікаюць з прыкладзеных дакументаў, – піша Rzeczpospolita.

Збожжа пайшло на камбікормавыя заводы, млыны і вытворцам макаронных вырабаў. Як патлумачыла штодзённы прэс-сакратар Інспекцыі якасці сельскагаспадарчай прадукцыі Ізабэла Здраеўска, у рамках памежнага кантролю камерцыйнай якасці аграхарчовай прадукцыі Інспекцыя не мае паўнамоцтваў правяраць санітарныя і фітасанітарныя паказчыкі, напрыклад, вызначэнне рэшткаў сродкаў аховы раслін (пестыцыдаў), цяжкіх металаў і ўтрыманне мікатаксінаў у прадуктах.

Варта нагадаць, што перанасычэнне рынку ўкраінскім збожжам выклікала масавыя пратэсты польскіх аграрыяў. Сярод іншага, фермеры дабіваюцца аднаўлення мыта на ўкраінскае збожжа. Дапамогу Польшчы па гэтым пытанні паабяцаў Брусель.

эж