Беларуская Служба

Заменнікі як спосаб барацьбы з высокімі цэнамі: глюкозны сіроп замест цукру, больш танны алей

14.04.2023 12:13
У барацьбе з інфляцыяй вытворцы выкарыстоўваюць яшчэ адну зброю.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Гэта замена інгрэдыентаў прадуктаў на больш танныя, часам горшай якасці, піша партал money.pl.

Дарагавізна закранае ўсіх, у тым ліку і вытворцаў. Каб кампенсаваць пастаянна растучыя выдаткі вытворчасці, яны звычайна павышаюць цэны на тавары. Польскі эканамічны інстытут (PIE) лічыць, што ў 2022 годзе на такі крок пайшлі ажно 75 працэнтаў з усіх буйных кампаній у Польшчы.

Але гэта не адзіны спосаб барацьбы з ростам выдаткаў. 46 працэнтаў буйных кампаній краіны вырашылі ў мінулым годзе шукаць больш танныя сыравіну, матэрыялы і паслугі ў пастаўшчыкоў, – паказвае PIE ў аналізе дзеянняў кампаній у адказ на рост коштаў на энерганосьбіты і паліва.

Суразмоўцы парталу прызнаюць, што феномен выкарыстання вытворцамі больш танных, часта менш якасных заменнікаў для зніжэння сабекошту прадукцыі існуе. Але яе маштаб вызначыць няпроста.
– Усё часцей даводзіцца чуць, што «тавар папсаваўся». Гэта відаць па складзе розных прадуктаў, у асноўным харчовай прамысловасці, – кажа эканаміст Рафал Мундры, якога цытуе партал money.pl.

Напрыклад, возьмем папулярныя збожжавыя батончыкі. Пасля змен у іх складзе апынуўся больш танны пальмавы алей, а замест цукру – глюкозна-фруктозны сіроп. Дастаткова было параўнаць дзве ўпакоўкі: старую і новую.

Money.pl піша, што некаторыя кампаніі вырашаюць замест павышэння коштаў, зменшыць вагу тавару. Вытворцы вырашаюцца на гэты крок, таму што пакупнікам гэта цяжэй заўважыць. Нават калі яны пастаянна купляюць адны і тыя ж тавары, яны звяртаюць увагу на кошт тавару на паліцы крамы.

Пакупнікі заўважаюць змены ў крамах, але часцей за ўсё звяртаюць увагу на рост коштаў. Толькі нешматлікія чытаюць інгрэдыенты або правяраюць граматуру.

ав

Інфляцыя ў сакавіку ў Польшчы склала 16,1 працэнта

14.04.2023 11:25
Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў сакавіку выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 16,1 працэнта, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні.