Беларуская Служба

Хутка будзе ўведзены новы стандарт для аўтамабіляў «Еўра 7». Вытворцы гэта не падтрымліваюць

18.04.2023 12:29
Еўракамісія працуе над новым стандартам выкідаў «Еўра 7», аўтамабільная прамысловасць гэтага не хоча.
W Brukseli oczekiwane jest ostateczne zatwierdzenie większością głosów przepisów o zakazie sprzedaży nowych aut emisyjnych po 2035 roku
W Brukseli oczekiwane jest ostateczne zatwierdzenie większością głosów przepisów o zakazie sprzedaży nowych aut emisyjnych po 2035 rokuShutterstock/Fotokon

Еўрапейскі саюз увёў першы выхлапны стандарт «Еўра 1» у 1992 годзе і з таго часу паступова ўзмацняў жорсткасць параметраў. У гэтым годзе пачнуцца дыскусіі па прапановах для дызельных аўтамабіляў, вялікіх грузавікоў і аўтобусаў наконт выкідаў  аксіду азоту і ўгарнага газу, а таксама выкідаў ад шын і тармазоў. Прапануецца пашырыць выпрабаванні выкідаў у рэальных дарожных умовах і ўвесці пастаянную іх праверку сістэмай маніторынгу, усталяванай у аўтамабілі. «Еўра 7» уступіць у сілу з сярэдзіны 2025 года, піша Rzeczpospolita.

Еўрапейскія аўтавытворцы супраць гэтых новаўвядзенняў. Яны лічаць прапановы Бруселю заўчаснымі, дарагімі і непатрэбнымі. Апошнім часам пратэстуюць усё гучней.

У арганізацыі ACEA (Еўрапейская асацыяцыя вытворцаў аўтамабіляў) падкрэслілі, што новы стандарт мінімальна знізіць узровень забруджвальных рэчываў, але істотна падвысіць цану новых аўтамабіляў, у сярэднім на 2000 еўра (прыбл. 9,2 тыс. злотых). Сама камісія бачыць гэта крыху інакш і мяркуе, што «Еўра 7» падыме цану на легкавыя аўтамабілі на 150 еўра, а на больш вялікія – на 2600 еўра. Член праўлення Skoda сцвярджае, што Volkswagen давядзецца скараціць 3000 працоўных месцаў. Генеральны дырэктар Iveco Герыт Маркс назваў гэтыя прапановы «дурнымі», а бос Stellantis Карлас Таварэс падкрэсліў, што новыя правілы «бескарысныя», таму што аўтамабільныя кампаніі ўкладваюць мільярды еўра ў электрамабілі і пачынаюць паступова адмаўляцца ад аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання.

Маціяс Ёхансан, прадстаўнік Volvo Cars, сказаў агенцтву Reuters, што тэрмін да 2025 года не пакідае «практычна разумнага часу» для змены рухавіка, і ў прапанове няма дэталяў наконт працэдураў тэсціравання. Прэзідэнт Daimler Trucks. Марцін Даум дадаў, што новыя датчыкі выкідаў запатрабуюць «каласальных укладанняў», кіраўнік MAN Аляксандр Власкамп мяркуе, што «Еўра 7» абыдзецца яго кампаніі ў мільярд еўра.

У індустрыі таксама ёсць тыя, хто не хвалюецца наконт новых правілаў. Андрэас Вольф, прэзідэнт Vitesco, вытворцы трансмісій, бачыць у «Еўра 7» новую магчымасць. «Аб'яўленая дата яго ўвядзення – гэта стрэс для многіх кампаній, але мы гатовы», – сказаў ён.

вх