Беларуская Служба

Дэвелапэры нарошчваюць тэмпы будаўніцтва жылля

25.04.2023 12:47
Паводле аналітыкаў, гэта вынік росту попыту і перспектывы ажыццяўлення новай урадавай праграмы.
БудаўніцтваPhoto:MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Будаўнічыя кампаніі ў Польшчы ўсё больш смела «размарожваюць» інвестыцыі. Гэта адказ на рост продажу і перспектыву ўступлення ў сілу новай урадавай праграмы «Бяспечны крэдыт», паведамляе Puls Biznesu.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на якія спасылаецца выданне, у сакавіку 2022 года дэвелапэры пачалі будаўніцтва больш за 11 тысяч кватэраў. Гэта прыкладна на 66 працэнтаў больш, чым месяцам раней. За гэты час колькасць дазволаў на будаўніцтва і паведамленняў пра распачацце інвестыцыі павялічылася на 24 працэнты.

На думку галоўнага аналітыка кампаніі HREIT Барташа Турэка, апошнія вынікі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення «несумненна можна разглядаць як прыкметы паляпшэння» ў будаўнічым сектары.

«Апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць аб тым, што дэвелапэры заўважылі рух на рынку і пачалі размарожваць свае праекты, каб абнавіць прапанову», – кажа Турэк.

Паводле яго, таксама важнае набліжэнне тэрміну ажыццяўлення ўрадавай праграмы танных крэдытаў для людзей, якія купляюць свае першыя кватэры. Частка кампаніяў пачала падрыхтоўку да яе.

«Ва ўсякім разе, варта памятаць, што сакавіцкія дадзеныя толькі першыя, якія сведчаць аб большай рашучасці пачынаць новыя інвестыцыі», – лічыць Барташ Турэк.

«Пачатак першага квартала 2023 года можна назваць даволі асцярожным, у параўнанні да таго ж перыяду 2022 года, але ў сакавіку адбыўся відавочны адскок», – згаджаецца эксперт партала RynekPierwotny.pl. Яраслаў Енджыньскі.

Паводле яго, перспектыва запуску праграмы «Бяспечны крэдыт», запланаваная на сярэдзіну бягучага года ў спалучэнні з першымі прыкметамі ажыўлення на іпатэчным рынку пачынае стымуляваць попыт на жыллё.

аз

На польскіх будоўлях не хапае працаўнікоў. Будаўнічая індустрыя стаіць на парозе катастрофы

29.03.2023 12:07
Колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў у польскай будаўнічай галіне скарацілася з амаль 480,8 тыс. чалавек у 2021 годзе да 274,5 тыс. у 2022 годзе.