Аэрапорт Варшава-Радам мае вялікі эканамічны сэнс, ён разгрузіць варшаўскае Окенце, прыцягне інвестыцыі ў Радам, заявіў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў чацвер, 27 красавіка падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця радамскага аэрапорту, піша партлу forsa.pl.
«Гэты аэрапорт мае вялікі сэнс. Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна абсалютна перагружаны, таму адкрыццё гэтага лётнішча мае вялікі інфраструктурны і лагістычны сэнс», – запэўніваў польскі прэмʼер. Як растлумачыў Маравеці, аэрапорт Варшава-Радам разгрузіць Окенце і стане рэзервовым сталічным аэрапортам.
«Гэта доказ таго, што мы здымаем з Радама праклён, які камуністы наклалі на гэты горад пасля 1976 года», – сказаў Маравецкі. На яго думку, аэрапорт у Радаме «адкрывае ўвесь рэгіён», і дзякуючы гэтаму ў Радама ёсць шанец на дадатковыя інвестыцыі, прыцягненне прадпрымальнікаў і павышэнне ўзроўню заробкаў. «Шанцаў на гэта было б значна менш, калі б мы не знялі праклён з Радама», – дадаў палітык.
Аэрапорт у Радаме прызначаны ў асноўным для пасажыраў, якія пражываюць у радыусе прыкладна 100-150 км ад гэтага гораду, якія знаходзіцца ў ста кіламетрах на поўдзень ад Варшавы. Дзяржаўны канцэрн «Польскія аэрапорты» (PPL) разлічваюць, што новым аэрадромам будуць карыстацца не толькі жыхары сталічнага Мазавецкага ваяводства, але і суседніх рэгіёнаў: Свентакшыскага, Люблинскага і Лодзінскага ваяводстваў, пішуць на партале forsa.pl.
эж