Дадзеныя аналітычнага цэнтру Ember сцвярджаюць, што Еўропа адмаўляецца ад выкапнёвага паліва з-за энергетычнага крызісу. Польшча і Германія таксама скарацілі долю вугалю ў вытворчасці электраэнергіі, пішуць на партале biznesalert.pl.
Паводле еўрапейскага аналітычнага цэнтра Ember, попыт Еўрапейскага Звязу на энергію ўпаў на 7% у перыяд з кастрычніка 2022 года па сакавік 2023 года, што прывяло да зніжэння вытворчасці энергіі з выкапнёвага паліва на 12%. Выпрацоўка энергіі з вугалю ў ЕЗ скарацілася на 11% (-27 ТВт-гадз), а з газу – на 13% (-38 ТВт-гадз), у асноўным з-за зніжэння попыту на вышэйзгаданыя 7%, гэта значыць -94 ТВт-гадз.
На долю Польшчы і Германіі прыйшлося 70 % зніжэння вытворчасці электраэнергіі з вугалю, або 4 і 9 ТВт-гадз адпаведна. На вугаль ужо прыпадае менш за дзве траціны выпрацаванай у Польшчы энергіі.
Паводле Ember, эканомія энергіі ў Еўрапейскім Звязе складае 6,2% у параўнанні з сярэдняй эканоміяй энергіі за мінулыя пяць гадоў. У грашовым вымярэнні дзякуючы эканоміі было заашчаджана каля 12 мільярдаў еўра. Частка эканоміі атрымана дзякуючы цёплай зіме, добраахвотным скарачэнням, выкліканым высокімі цэнамі на рынгу энергіі, і стратэгічнай мэце ЕЗ скараціць спажыванне энергіі на 5% на піку попыту.
эж