Паводле папярэдніх ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ), галоўны паказчык інфляцыі ў Польшчы, у красавіку склаў 14,7 працэнта, гэты вынік супадае з самымі аптымістычнымі прагнозамі апытаных Rzeczpospolita эканамістаў. У сярэднім яны чакалі, што рост ІСЦ замарудзіцца да 15%.
ІСЦ у красавіку вырас на 0,7 працэнта ў параўнанні с сакавіком, да гэтага цягам трох месяцаў рост індэкса быў больш чым на 1 працэнт.
Запавольванне інфляцыі найперш звязана з базай цэн на паліва і энергію, прадукты харчавання.
Цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў красавіку выраслі на 19,7 працэнта, у сакавіку гэты паказчык быў 24% у гадавым вылічэнні. Гэта найменшы іх рост з верасня 2022 года. Энерганосьбіты падаражэлі на 23,5 працэнта ў параўнанні з сакавіком. Паліва для асабістага транспарту патаннела на 0,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
«Інфляцыя ў красавіку зноў знізілася за кошт цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты. Мы чакаем, што ў наступныя месяцы гэтая тэндэнцыя захаваецца. Аднак базавая інфляцыя застаецца на высокім узроўні», – заяўляюць эксперты Польскага эканамічнага інстытута.
«Мы мяркуем, што працэс запаволення інфляцыі будзе доўгатэрміновым. Чакаем, што ў маі інфляцыя знізіцца яшчэ на адзін працэнтны пункт, але зноў жа замарудзіцца ў асноўным рост цэн на прадукты харчавання», – адзначаюць аналітыкі. Яны кажуць, што тэмпы росту коштаў на большасць катэгорый тавараў і паслуг, якія складаюць базавую інфляцыю, застаюцца на самых высокіх узроўнях з 2000 года, а перспектывы відавочнай змены трэнду «цьмяныя».
rp.pl / вх