У Варшаве з'явіўся арыгінальны курʼер, які дастаўляе ежу. Пра робата, які давозіць заказы, піша партал Wirtualnemedia.pl.
Робата тэстуе кампанія па дастаўцы ежы Pyszne.pl у супрацоўніцтве з адным з рэстаранаў індыйскай кухні. Як гэта працуе? Пасля атрымання заказу кіенту прыходзіць СМС-паведамленне пра тое, што робат са стравай вырушыў у дарогу. Робат рухаецца да кліента самастойна, прыстасоўваючы трасу да гарадской інфраструктуры, але ў выпадку праблем ім кіраваць можа аператар. Прычым бардзюры і іншыя перашкоды для яго – не праблема. Пасля прыбыцця на месца робат звоніць кліенту і інфармуе, што знаходзіцца каля будынку.
Адначасова заказчык атрымлівае СМС-паведамленне з кодам, каб ён мог адкрыць кантэйнер і забраць заказ. Пасля рэалізацыі робат вяртаецца ў рэстаран па наступную замову. Праца робата абмежаваная радыусам у 3 км. Тэсты новага вырашэння працягнуцца да паловы мая. Калі кампанія Pyszne.pl будзе задаволеная вынікамі, то на вуліцах польскай сталіцы з’явіцца больш робатаў-дастаўшчыкаў ежы.
вс