Хаця гэта можа здацца парадаксальным, але высокія цэны і шалёная інфляцыя прывялі да таго, што палякі часцей ходзяць у крамы, піша Rzeczpospolita. Паводле сацапытання, у першым квартале сярэднестатыстычны спажывец рабіў пакупкі ў буйных гандлёвых сетках на 15% часцей, чым у 2022 годзе.
Што стаіць за гэтай практыкай? Як тлумачыць Rzeczpospolita, палякі шукаюць эканоміі ў акцыях. Таму сёлета ў першым квартале пакупнікі наведалі буйныя гандлёвыя сеткі на 15% часцей, чым за аналагічны перыяд летась.
Аналіз паходаў у краму амаль 364 тысяч польскі спажыўцоў, уключаных у справаздачу тэхналагічнай кампаніі Proxi.cloud, на якую спасылаецца Rzeczpospolita, паказаў, што ў выніку больш частага наведвання дыскаўнтэраў, гіпермаркетаў і супермаркетаў гандлёвы трафік у першым квартале павялічыўся ў сярэднім на 9%.
Міхал Росяк з кампаніі Proxi.cloud адзначае, што палякі, зацягваючы паясы, усё часцей шукаюць ніжэйшых цэнаў. «Пра гэта гавораць і вынікі розных відаў апытанняў, у якіх да 80% спажыўцоў заяўляюць аб такой неабходнасці», – пераконвае эксперт.
У такой рэчаіснасці выйграюць дыскаўнтэры, дзякуючы ніжэйшаму ўзроўню цэнам, асартыменту і блізкасці да кліента.
эж