Супрацоўнікі Службы ўнутраных даходаў (Internal Revenue Service,IRS) амерыканскага Агенцтва па зборы падаткаў, будуць вучыць украінскіх чыноўнікаў, як эфектыўна расследаваць гандаль крыптавалютай. Гэта з мэтай прадухілення выкарыстання такіх актываў расійскімі алігархамі, якія трапілі пад санкцыі, піша Wall Street Journal.
У цяперашні час Аддзел крымінальных расследаванняў IRS займаецца 23 справамі аб абыходзе санкцый з выкарыстаннем віртуальных актываў. Яго супрацоўнікі правядуць курсы па павышэнні кваліфікацый у гэтай сферы для супрацоўнікаў адпаведных украінскіх органаў. Навучанне зойме некалькі дзён і пройдзе ў Франкфурце. Эксперты падкрэсліваюць, што крыптавалюты настолькі «неліквідныя», што цяжка ахапіць іх традыцыйнымі санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі за вайну ва Украіне. Менавіта таму, прарасійскія арганізацыі збіраюць ахвяраванні ў крыптавалютах.
Выданне нагадвае, што частка з уведзеных супраць Расіі санкцый была наўпрост накіравана на выкарыстанне крыптавалют для падтрымкі ваенных дзеянняў Расіі.
У верасні Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць крыптавалютных адрасоў, звязаных з баявой групай расійскіх неанацыстаў «Русіч», якая ваявала разам з расійскімі сіламі ва Украіне, паведамляе Wall Street Journal.
аз